У Беларусі стартуе агітацыйны этап выбарчай кампаніі

Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадставяць выбаршчыкам свае перадвыбарчыя праграмы, паведамляе ЦВК.
Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 да 25 студзеня 2025 года.
Нагадаем, кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць перадвыбарчую агітацыю ў вызначаных выбарчым заканадаўствам формах:
выраб і распаўсюджванне агітацыйных матэрыялаў;
правядзенне масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгамі і пікетаваннем);
правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі;
выступленні ў сродках масавай інфармацыі;
іншыя, не забароненыя законам формы.
У адпаведнасці з законам нельга прымяняць агітацыю, у якой выкарыстоўваецца прапаганда вайны, заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, абразы, паклёп у дачыненні да службовых асоб, іншых кандыдатаў у Прэзідэнты.
Рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на тэрыторыі кожнага ўчастка для галасавання выдзелены спецыяльныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. З дадзенымі рашэннямі можна азнаёміцца на афіцыйных інтэрнет-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.