Прэс-цэнтр Навіны

У ГДМУ адбылося паседжанне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на бюджэтную форму навучання

27 ліпеня 2021 — 12:15

У Гродзенскім дзяржаўным медуніверсітэце 24 ліпеня ў 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання. Усяго ад абітурыентаў было пададзена 680 заяў. Нагадаем, што план прыёму за рахунак сродкаў рэспубліканскага бюджэту складаў 445 месцаў.

Сёння ў ГрДМУ падвялі вынікі і разгледзелі пытанні аб прыёме студэнтаў на 1 курс навучання па спецыяльнасцях "лячэбная справа", "педыятрыя", "медыка-псіхалагічная справа", "медыка-дыягнастычная справа" і "сястрынская справа".
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня прыёмнай камісіі, Ігар Георгіевіч Жук адзначыў, што за час работы прыёмнай камісіі скаргаў ад абітурыентаў і іх бацькоў не паступала, а таксама падзякаваў членам камісіі за зладжаную і арганізаваную работу.

Лячэбны факультэт

Усяго план прыёму на 2022 год склаў 200 месц, з іх 100 - на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. На мэтавыя месцы прэтэндавалі больш за 160 абітурыентаў з Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і горада Мінска.

План прыёму па агульным конкурсе - 100 месцаў. Да залічэння па грантах рэкамендаваны двое грамадзян Кыргызскай Рэспублікі, да залічэння ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве рэкамендаваны адзін грамадзянін Рэспублікі Таджыкістан. Як пераможца трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, рэкамендаваны да залічэння без уступных іспытаў абітурыент з Гродна. На астатнія 96 планавых месцаў па агульным конкурсе прэтэндавалі 208 абітурыентаў. Максімальны бал - 382. Прахадны бал - 328.

Педыятрычны факультэт

План прыёму - 110 бюджэтных месцаў. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - 55. На гэтыя месцы прэтэндавалі 109 абітурыентаў з Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама горада Мінска. Агульны конкурс - 55 планавых месцаў, на якія прэтэндавалі 119 абітурыентаў. Максімальны бал - 348. Прахадны бал - 294.

Медыка-псіхалагічны факультэт

Усяго - 60 бюджэтных месцаў. З іх на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - 30. На гэтыя месцы прэтэндавалі 47 абітурыентаў з усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска. Агульны конкурс склаў 30 планавых месцаў, на іх прэтэндавалі 56 абітурыентаў. Максімальны бал - 355. Прахадны - 306.

Медыка-дыягнастычны факультэт

Спецыяльнасць “Медыка-дыягнастычная справа”

Кантрольныя лічбы прыёму - 60 месцаў, з іх 30 на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. На гэтыя месцы прэтэндавалі 48 абітурыентаў з Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама горада Мінска. Колькасць месцаў па агульным конкурсе - 30. Адзін абітурыент рэкамендаваны да залічэння па-за конкурсам у адпаведнасці з пунктам 24 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Ён мае сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, прайшоў тэрміновую ваенную службу і прадставіў рэкамендацыю воінскай часці. На астатнія 29 месцаў прэтэндавалі 55 абітурыентаў. Максімальны бал - 351. Прахадны – 311.

Спецыяльнасць «Сястрынская справа»

Было выдзелена 15 бюджэтных месцаў, з іх 5 - на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. На мэтавыя месцы прэтэндавалі 4 абітурыенты з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска. Конкурс па мэтавых напрамках Магілёўскай вобласці не адбыўся. На 10 бюджэтных месцаў па агульным конкурсе прэтэндавалі 7 абітурыентаў. Максімальны бал - 241. Прахадны - 165.

Па астатніх 4 вакантных месцах будзе аб'яўлены дадатковы набор. Тэрміны ў бліжэйшы час вызначыць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб дадатковым наборы будзе размешчана на сайце і ў сацыяльных сетках універсітэта.

Нагадваем, што набор на платную форму навучання працягнецца да 8 жніўня. Залічэнне і паседжанне прыёмнай камісіі адбудзецца 10 жніўня ў 10.00 з магчымасцю прамога падлучэння анлайн для ўсіх жадаючых.


Інфармацыю падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота: Аляксандр Мінько


 

Назад