У ГДМУ рэктары медыцынскіх ВНУ краіны падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы навукі, адукацыі і культуры
Цеснае ўзаемадзеянне паміж медыцынскімі ўніверсітэтамі краіны працягваецца.
Так, сёння ў ГДМУ падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве медыцынскіх ВНУ краіны. Вектар узаемадзеяння шырокі: ад абмену вопытам у навуковай сферы да ўкаранення новых тэхналогій у адукацыйныя працэсы.
Удзел у падпісанні пагаднення прынялі рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Георгіевіч Жук, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Пятровіч Рубніковіч, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Тадэвушавіч Шчасны і рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Алегавіч Стома.
- Мы падпісалі дагаворныя адносіны з медыцынскімі універсітэтамі краіны. Гэта дазволіць больш узаемадзейнічаць адзін з адным, інтэгравацца па адукацыйных і навуковых працэсах, па розных выхаваўчых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў студэнцкім асяроддзі. Гэта таксама дазволіць рэалізоўваць шэраг напрамкаў сеткавага навучання, - падкрэсліў рэктар ГДМУ Ігар Георгіевіч Жук. - У рамках нашых дагаворных адносін мы будзем інтэграваць і навуку, і практыку для таго, каб больш эфектыўна працаваць па гэтых напрамках у сферы вышэйшай медыцынскай адукацыі.
Па словах рэктара Гродзенскага медуніверсітэта, і надалей будзе працягвацца абмен студэнтамі, маладымі выкладчыкамі. Такое эфектыўнае ўзаемадзеянне дазваляе паказаць свае дасягненні і пераняць досвед калегаў.
- У рамках дагаворных адносін будзем рэалізоўваць цэлы шэраг напрамкаў і ў навуковай сферы. Напрыклад, правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, алімпіяд, - адзначыў Ігар Георгіевіч.
Як падкрэсліў рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Пятровіч Рубніковіч, супрацоўніцтва паміж медыцынскімі ВНУ краіны заўсёды было цесным і плённым.
- У нас у рэспубліцы 4 медыцынскія ВНУ, і да гэтага ў нас было супрацоўніцтва. Падпісанне сённяшняй дамовы дазволіць нам зірнуць па-новаму і перафарматаваць наша навуковае, адукацыйнае ўзаемадзеянне паміж студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам. У планах - яшчэ большае паглыбленне. Напрыклад, каб студэнты розных курсаў і факультэтаў прыязджалі з аднаго ўніверсітэта ў іншы, рыхтаваліся ў выкладчыкаў, а пасля дзяліліся вопытам у сваім універсітэце, - сказаў Сяргей Пятровіч.
Як адзначыў рэктар БДМУ, вытворчыя практыкі студэнтаў таксама ў планах у рамках супрацоўніцтва паміж ВНУ-партнёрамі.
– Любы ўніверсітэт цікавы сваімі навукова-педагагічнымі падыходамі. Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт славіцца кардыялагічным і хірургічным напрамкамі, напрыклад. Таму, вядома, нам вельмі цікава абмяняцца вопытам, пераняць яго, і тое лепшае, што ёсць у ВНУ-партнёрах, узяць на ўзбраенне і выкарыстоўваць у сваёй практыцы, як у клінічнай, так і ў навуковай, - падкрэсліў Сяргей Пятровіч.
Пасля госці наведалі музей гісторыі ГДМУ. Загадчык музея Вольга Уладзіміраўна Сізова правяла для гасцей экскурсію і распавяла гасцям пра тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння ВНУ, кіраўнікоў і выдатных вучоных, дактароў, прафесараў, выпускнікоў медуніверсітэта.
Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота: Аляксандр Мінько