У ГрДМУ адбылося падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве з установамі аховы здароўя Узбекістана
Сёння ў рамках святкавання 65-гадовага юбілею ўніверсітэта і правядзення рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі адбылося падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і ўстановамі аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан.
У склад дэлегацыі ад Узбекістана ўвайшлі: Артур Хайдараў, галоўны ўрач клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г.Ташкента, і Акмаль Латыпаў, намеснік галоўнага ўрача, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва гарадской клінічнай бальніцы №1 імя Ібн Сіна Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан.
З боку ўніверсітэта на сустрэчы прысутнічалі рэктар Ігар Жук і загадчык кафедры анестэзіялогіі-рэаніматалогіі Руслан Якубцэвіч.
Рэктар універсітэта ў дыялогу з калегамі з Узбекістана адзначыў, што наладжванне супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі па ключавых напрамках, у тым ліку і ў медыцыне адкрывае новыя перспектывы ў сумеснай працы, абмене акадэмічным і клінічным вопытам.
У сваю чаргу, галоўны ўрач клінікі Артур Хайдараў падзякаваў Ігару Георгіевічу за аказаны цёплы прыём і падкрэсліў:
- Мы з нецярпеннем чакалі сённяшняй сустрэчы. Нашы народы – узбекскі і беларускі - вельмі блізкія па сваёй добразычлівасці і Гасціннасці, таму мы рады асабіста прысутнічаць і ў вас на такіх святочных мерапрыемствах з нагоды юбілею ўніверсітэта, і на свае вочы ўбачыць вашу выдатную краіну, горад і ўніверсітэт, пра які ў нас толькі самыя станоўчыя ўражанні. Мы спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з вамі не толькі ў галіне медыцыны, але і ў цэлым ва ўсіх сферах сацыяльнага развіцця, і Запрашаем з дружалюбным візітам да нас, на нашу гістарычную зямлю ў сонечны Узбекістан.
Пасля ўрачыстага падпісання дагавораў аб супрацоўніцтве ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся памятнымі падарункамі.