У Гродне адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу сярод жаночых каманд «Веснавыя ластаўкі»
18-19 сакавіка на футбольнай пляцоўцы па вуліцы Захарава ўпартую барацьбу за мяч вялі шэсць каманд. У лік «веснавых ластавак» увайшлі спартыўныя дружыны з Мінска «Vortex»и «Славянка», Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, «Лідскія львы», з Гродна «Баторыя» і «Універсітэт-ГрДУ».
Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў. Спачатку групавы, дзе з першага месца ў групах каманды аўтаматычна траплялі ў паўфінал. Другія і трэція месцы за магчымасць выступлення ў паўфінале змагаліся перакрыжавана. Затым праходзілі паўфінальныя сустрэчы і стыкавыя матчы за месцы.
У выніку месцы ў камандным першанстве размеркаваліся:
- «Баторыя», за якую выступалі і студэнты нашага ўніверсітэта Кардзялюк Ганна і Хлябнова Кацярына, а таксама выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Надзея Кандаракава.
- «Vortex» (Мiнск).
- «Славянка» (Мiнск).
- «Лідскія львы» (Лiда).
- «Універсітэт-ГрДУ» (Гродна).
- КГТУ (Калінінград, Расія).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкам, медалямі і дыпломам адпаведных ступеняў.