У Гродне адбыўся міжуніверсітэцкі турнір па гіраваму спорту «Містар волат»
22 лютага адбыўся традыцыйны міжуніверсітэцкі турнір па гіраваму спорту «Містар волат», прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Уудзельнікаў спаборніцтваў – студэнтаў ВНУ Гродна – прымаў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Каманду Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прадстаўлялі Казак Аляксандр (студэнт педыятрычнага факультэта), Елец Аляксандр (студэнт лячэбнага факультэта), Мазур Богдан (студэнт лячэбнага факультэта), Каморнік Уладзіслаў (студэнт лячэбнага факультэта), Антухевіч Яўген (студэнт лячэбнага факультэта), Нячай Дзмітрый(студэнт лячэбнага факультэта), Барысевіч Аляксандр (студэнт лячэбнага факультэта), Палашавец Арцём (студэнт лячэбнага факультэта). У камандным заліку першае месца ў барацьбе за кубак турніра заняла каманда ГрДУ імя Янкі Купалы (631 ачко). На другім месцы каманда ГрДАУ (569 ачкоў). Зборная каманда нашага ўніверсітэта, набраўшая 494 ачкі, заняла трэцяе месца.