У Маскве прайшла XXXIII Міжнародная выстава-прэзентацыя вучэбна-метадычных выданняў
У Маскве прайшла XXXIII Міжнародная выстава-прэзентацыя вучэбна-метадычных выданняў, арганізаваная Расійскай акадэміяй прыродазнаўства (Міжнароднай асацыяцыяй вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў).
На ёй былі прадстаўлены звыш 160 навуковых і вучэбна-метадычных выданняў, аўтарамі якіх сталі вядучыя спецыялісты ўніверсітэтаў, навукова-даследчых інстытутаў і арганізацый розных сфер дзейнасці з Расіі, Беларусі, Казахстана, Азербайджана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Шры-ЛанкІ, Швецыі, Балгарыі і Кітая.
Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў і гасцей выклікалі двухтомная манаграфія і вучэбны дапаможнік «Клінічны менеджмент», якія ўбачылі свет у выдавецтвах Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Двухтомная манаграфія і вучэбны дапаможнік «Клінічны менеджмент» уяўляюць з сябе першую ў краінах СНД комплексную навукова-метадычную працу, у якой на значным ілюстратыўным матэрыяле выкладзены асноўныя навуковыя прынцыпы кіравання ў сучаснай ахове здароўя, а таксама прыведзены дакладныя рэкамендацыі па іх прымяненні ў практычнай дзейнасці з мэтай павышэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі ў адпаведнасці з патрабаванняіт СТБ ISO 9001-2009.
Выданні былі высока ацэнены вядучымі спецыялістамі ў галіне кіравання і адукацыі. Іх аўтарам прысуджаны дыпломы лаўрэата XXXIII Міжнароднай выставы-прэзентацыі вучэбна-метадычных выданняў з серыі «Залаты фонд айчыннай навукі» ў намінацыі «Лепшае вучэбна-метадычнае выданне ў галіне».