Прэс-цэнтр Навіны

У рамках праекта «У Год навукі – проста пра навуку» дацэнт Пац Наталля Віктараўна выступіла з лекцыяй на тэму «Сродкі бытавой хіміі і здароўе чалавека»

01 красавіка 2017 — 11:03

У рамках праекта «У Год навукі – проста пра навуку», ініцыяванага абласной арганізацыйнай структурай РДГА «Веды» і абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкай-філіяй РНТБ, 1 красавіка 2017 года  дацэнт кафедры агульнай гігіены і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Пац Наталля Віктараўна выступіла з лекцыяй на тэму  «Сродкі бытавой хіміі і здароўе чалавека». Слухачы даведаліся пра фактары рызыкі для здароўя, абумоўленыя парушэннем гігіенічных патрабаванняў да выкарыстання і ўмоў захавання сродкаў бытавой хіміі. Асаблівую цікавасць выклікалі сучасныя падыходы да прафілактыкі неспрыяльнага ўздзеяння сінтэтычных моючых сродкаў на здароўе чалавека.

 

Назад