Валанцёры атрада “Cardis” і студэнцкі клуб наведалі Мураванскі дом-інтэрнат псіханеўралагічнага профілю
20 снежня 2018 — 10:51
Валанцёры атрада “Cardis” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта разам са студэнцкім клубам наведалі Мураванскі дом-інтэрнат псіханеўралагічнага профілю. Студэнты павіншавалі жыльцоў інтэрната з надыходзячым Новым Годам, калядамі і ўручылі падарункі, сабраныя студэнтамі медыка-псіхалагічнага факультэта ў час дабрачыннай акцыі. Самадзейныя артысты ГрДМУ паказалі цікавую канцэртную праграму, а Дзед Мароз і Снягурка запомніліся гледачам вясёлымі конкурсамі, загадкамі і гульнямі. Вясёлы настрой, смех на працягу ўсяго часу выступлення панавалі ў зале, а працяглыя апладысменты сталі выдатнай узнагародай нашым студэнтам.