Вынікі літаратурных конкурсаў клуба “Катарсіс”
11 трауня 2020 — 10:59
Падведзены вынікі літаратурных конкурсаў клуба “Катарсіс” УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”.
У 9-ым адкрытым літаратурным конкурсе клуба “Катарсіс” пераможцамі ў намінацыі “Проза” з абсалютна роўнай колькасцю набраных балаў сталі Завіленчык Пелагія, студэнтка педыятрычнага факультэта ГрДМУ, і Пашкевіч Макар, студэнт лячэбнага факультэта ГрДМУ.
У намінацыі “Паэзія” перамога заслужана дасталася студэнту лячэбнага факультэта ГрДМУ Валько Мікіту.
Віншуем пераможцаў!
У конкурсе “Аптымістычнае эсэ” пераможцай стала студэнтка лячэбнага факультэта Яўгенія Пратасеня. Віншуем Яўгенію!
З творамі пераможцаў конкурсаў можна будзе пазнаёміцца на старонках газеты “Эскулап.