Прэс-цэнтр Навіны

“Я тут нарадзіўся і тут я жыву!”

04 верасня 2018 — 14:50

У рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта “Я тут нарадзіўся і тут я жыву!”, прысвечанага Году малой радзімы, сябры валанцёрскага атрада “Кардзіс” УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” дапамагалі ў летні час людзям сталага ўзросту ў Гродзенскім раёне добраўпарадкаваць сядзібы, рамантавалі гаспадарчыя пабудовы, збіралі ўраджай. Людзі з удзячнасцю прымалі прапанаваную дапамогу. Падобная акцыя плануецца і ў кастрычніку месяцы бягучага года.

Валанцёры атрада “Кардзіс”

Назад