З Днём беларускай навукі! Віншаванне члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэктара ГрДМУ Ігара Георгіевіча Жука

Паважаныя калегі!
Традыцыйна ў апошнюю нядзелю студзеня навуковая супольнасць Рэспублікі Беларусь адзначае сваё прафесійнае свята - Дзень беларускай навукі. Наша краіна заўсёды ганарылася сваімі вучонымі і іх адкрыццямі. І сёння, як ніколі, дзяржава і грамадства чакае новых навуковых дасягненняў і прарываў, развіцця і ўмацавання фундамента навуковых распрацовак ва ўсіх сферах жыцця.
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па праве можа ганарыцца сваімі дасягненнямі ў галіне адукацыі і медыцыны. Мы рыхтуем высокакваліфікаваных урачоў, работнікаў сферы аховы здароўя, перспектыўных маладых вучоных. Штогод пашыраецца міжнароднае супраца ў навуковай сферы.
Цесная сувязь пакаленняў, адзінства фундаментальнай і прыкладной навукі, імкненне працаваць на карысць грамадства і краіны паспяхова замацаваны на практыцы ў навуковых традыцыях Гродзенскага медуніверсітэта. Наш кадравы патэнцыял дае магчымасць ставіць і паспяхова вырашаць новыя навуковыя задачы.
Мы ганарымся высокай запатрабаванасцю навуковых распрацовак навукоўцаў нашага ўніверсітэта, істотным укладам, што ўносіць ГрДМУ ў развіццё айчыннай аховы здароўя. З вашай дапамогай мы прадстаўляем дасягненні нашых вучоных на міжнароднай арэне, разам фарміруем пазітыўнае ўяўленне аб навуковым іміджы універсітэта.
Навука - гэта не толькі фундаментальныя веды, практычныя дасягненні і вопытныя кадры. Гэта - сёння і заўтра нашай любімай Беларусі. Увесь калектыў нашага ўніверсітэта зладжана працуе, каб захаваць спадчыну беларускай медыцыны – падмурак навуковых адкрыццяў наступных пакаленняў.
Ад усёй душы віншуем усіх тых, хто ўжо працуе на навуковай ніве, і тых, хто робіць толькі першыя крокі ў навуцы! Жадаем моцнага здароўя, новых ідэй, вынаходстваў, укаранення навуковых адкрыццяў у практыку аховы здароўя, невычэрпнай творчай энергіі.
З Днём беларускай навукі!
З павагай, рэктар ГрДМУ,
прафесар, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Георгіевіч Жук