Прэс-цэнтр Навіны

Залічэнне абітурыентаў на платную форму навучання адбылося ў ГДМУ

10 жніуня 2022 — 13:30

Прыёмная кампанія-2022 у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце завяршылася ў мінулы панядзелак - 8 жніўня. Гэты дзень быў фінальным для падачы дакументаў на платную форму навучання ў нашай ВНУ. Сёння адбылося адкрытае залічэнне для навучання на платнай аснове. Анлайн-трансляцыя пасяджэння прыёмнай камісіі вялася на YouTube-канале ўніверсітэта.

План прыёму для навучання на ўмовах аплаты сёлета склаў 195 месц. Усяго ад абітурыентаў было пададзена 213 заяў.

На 120 планавых месцаў для навучання па спецыяльнасці "Лячэбная справа" прэтэндавалі 130 абітурыентаў. Да залічэння па-за конкурсам рэкамендаваны адзін чалавек, як асоба, якая паступае для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі на платнай аснове. Максімальны бал сярод абітурыентаў склаў 337, прахадны - 267.

На педыятрычным факультэце было прадугледжана 30 планавых месц для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты. На іх прэтэндавалі 43 абітурыенты. Максімальны бал склаў 292, прахадны - 254.

На 15 планавых месцаў для навучання па спецыяльнасці "Медыка-псіхалагічная справа" прэтэндаваў 21 абітурыент. Максімальны бал склаў 301, прахадны - 259.

Спецыяльнасць "Медыка-дыягнастычная справа" прадугледжвала 15 планавых месцаў для навучання на ўмовах аплаты. На іх прэтэндавалі 19 абітурыентаў. Максімальны бал склаў 306, прахадны - 257. План прыёму на спецыяльнасць "Сястрынская справа" складаў 15 месцаў, аднак заяў пададзена не было. Конкурс па дадзенай спецыяльнасці не адбыўся.

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта Ігар Георгіевіч Жук яшчэ раз падзякаваў усім членам прыёмнай камісіі за аб'ектыўнасць, празрыстасць пры правядзенні прыёмнай кампаніі. Крытычных заўваг на адрас камісіі з боку абітурыентаў і іх бацькоў выказана не было, скаргаў і зваротаў не паступала. У завяршэнне пасяджэння Ігар Георгіевіч пажадаў прынятым на 1 курс студэнтам і іх бацькам поспехаў у навучанні і асваенні прафесіі ўрача.



Інфармацыю падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота: Аляксандр Мінько


 

Назад