Прэс-цэнтр Навіны

Завяршыліся спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд у праграме поўнагадовай спартакіяды спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў.

27 сакавіка 2017 — 10:25

З 13 па 16 сакавіка, з 20 па 23 сакавіка 2017 года на спартыўнай базе Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прайшло першынство горада па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд у праграме поўнагадовай спартакіяды спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў.

З 13 па 16 сакавіка прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд, у якіх каманда нашага ўніверсітэта заняла 3 месца.

Па выніках гульняў, якія адбыліся з 20 па 23 сакавіка, мужчынская зборная каманда па валейболе ГрДМУ заняла 2 месца. На першым месцы апынулася каманда факультэта фізічнага выхавання ГрДУ імя Янкі Купалы, на трэцім – зборная каманды ГрДУ імя Янкі Купалы, на чацвёртым – ГрДАУ.

Назад