Зборная каманда ГрДМУ заняла 3 месца ў гарадской спартакіядзе сярод спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна па плаванні
Падведзены вынікі гарадской спартакіяды сярод спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна па плаванні, якая праводзілася 17 сакавіка 2017 года ў плавальным басейне вучэбна-спартыўнай установы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №5».
Ад каманды Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта выступалі 8 спартсменаў. На дыстанцыі 50 метраў сярод мужчын 2 месца заняў студэнт 2 курса лячэбнага факультэта Максім Хлебін. Лепшы вынік у нашай зборнай каманды на дыстанцыі 50 метраў сярод жанчын – 4 месца ў студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Паліны Жосткінай.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
2 месца – факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
3 месца – зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта