Зборная каманда ГрДМУ заняла I месца ў спаборніцтвах па шахматах
З 2 па 3 кастрычніка 2017 года ў Гродзенскім абласным шахматна-шашачным клубе (вул.Ажэшкі,15) праводзіліся спаборніцтвы па шахматах сярод спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў.
У першынстве прынялі ўдзел каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага інстытута правазнаўства, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У склад зборнай каманды нашага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты лячэбнага факультэта Юрый Гарэлаў, Антон Навумаў, Ксенія Мярэшка.
Спаборніцтвы прайшлі ў чатыры туры па кругавой сістэме. Наша каманда выйграла ўсе партыі, набраўшы 12 ачкоў з 12 магчымых!
У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
2 месца – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
3 месца – факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Выкладчык кафедры ФвіС Руслан Аляшкевіч