Зборнік паэзіі і прозы "Менестрэлі Асклепія"
31 снежня 2019 — 12:29

Цудоўны навагодні падарунак атрымалі маладыя пісьменнікі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Напрыканцы бягучага года пабачыў свет чацвёрты ўжо калектыўны зборнік паэзіі і прозы "Менестрэлі Асклепія" літаратурнага клуба "Катарсіс". Сорак два аўтары, разнастайныя жанрава і тэматычна творы, мяркую, не пакінуць абыякавымі аматараў добрай літаратуры.
Сябры клуба "Катарсіс" выказваюць шчырую падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта за дапамогу ў выданні зборніка!