Студэнтам Студэнцкае жыццё

Што такое студэнцкае самакіраванне?

Студэнцкае самакіраванне – гэта орган, які дазваляе ўсім жадаючым студэнтам рэалізаваць свой інтэлектуальны, творчы, адміністратыўны патэнцыял, а таксама адстойваць інтарэсы студэнтаў перад кіраўніцтвам універсітэта. Тут кожны зможа знайсці прымяненне сваім здольнасцям і накіраваць сваю энергію, упартасць і жаданне ў патрэбнае рэчышча.

      

Не ведаеце, чым заняцца ў вольны час? Надакучыла губляць гэты вольны час? У вас ёсць творчыя здольнасці, ідэі, праекты і жаданне іх рэалізаваць? Тады мы чакаем вас!

Кожны студэнт валодае тымі ці іншымі здольнасцямі. Ты яшчэ не вызначыўся, у якой галіне ты можаш быць найлепшым? Тады мы з задавальненнем табе дапаможам! Ад вас патрэбна толькі ініцыятыва і адказнасць.

З намі вы зможаце ўвасобіць усе свае праекты ў жыццё, рэгулярна ўдзельнічаць ва ўніверсітэцкіх канцэртах, фестывалях, конкурсах, КВЗ, дабрачынных акцыях, волонцёрскім руху, уплываць на паляпшэнне працэсу навучання, адстойваць свае інтарэсы на ўзроўні кіраўніцтва. Нам важна меркаванне кожнага, таму ніводная ідэя не застанецца незаўважанай.

Удзельнічаючы з намі ва ўніверсітэцкім жыцці, вы набываеце новыя знаёмствы, павышаеце свае навыкі ўзаемаадносін, кіравання, творчасці, умення ставіць перад сабой мэты, а таксама дабівацца свайго! Актыўныя ўдзельнікі атрымліваюць розныя льготы і бонусы.

Сачыць за мерапрыемствамі вы можаце ва ўкладцы «Наша жыццё».

Студэнцкае самакіраванне – гэта вялікі з’яднаны калектыў, дружная сям’я, у якой цэніцца і паважаецца кожны ўдзельнік!