Гiмн
Гродзенскага медыцынскага ўнiверсiтэта
Словы Віктар Варанец
Музыка Андрэй Пакаціла
Наш медыцынскі універсітэт,
Табе ўся слава, гонар і пашана!
Ты дорыш юным душам ведаў свет
І вучыш быць праўдзівым без заганаў!
Мы ўсе сям’я: выкладчык і студэнт.
Ты – наша alma mater назаўсёды!
Наш незабыўны універсітэт
Сабраў пад дахам розныя народы.
Сівога Гродна цудны дыямент
Над Нёманам узняўся на стагоддзі,
Наш мілы сэрцу універсітэт,
Заўсёды будзь апетым у народзе.
Ты столькі год вядзеш нас за сабой,
Табе адданы мы да скону веку.
Нам кажаш чыстымі быць сэрцам і душой
І паважаць у кожным чалавека!
Красуй далей без роспачы і бед,
Гасцінным будзь для новых пакаленняў,
Наш медыцынскі універсітэт –
Адзіны лёс, адзіныя імкненні!
Дызайн знака заснаваны на выкарыстанні традыцыйных элементаў медыцынскай адукацыйнай сімволікі. Гэта кніга, Посах Асклепія, класічны шчыт з двухмоўнай назвай навучальнай установы і яе абрэвіятурай. Усе элементы размешчаны на “промнях ведаў”, якія свецяцца.
Каляровая гама знака
Чырвоны колер асацытруецца з жыццём, серабрысты – з медыцынскім інструментарыем, белы – з класічным медыцынскім халатам.
Сцяг
Знак (лагатып) і колер у фірменным стылі ўніверсітэта