1-Я КАФЕДРА ЎНУТРАНЫХ ХВАРОБ
размяшчаецца на трох клінічных базах:
* г. Гродна, бульвар Ленінскага камсамола, 52, УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца»;
* г. Гродна, вуліца Болдзіна, 9, УАЗ " Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр»;
* г. Гродна, бульвар Ленінскага камсамола, 59, УАЗ "Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродна".
Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 687109
e-mail: gt-kafedra@yandex.by
Загадчык кафедры - Дзешка Міхаіл Сяргеевіч
1-я кафедра ўнутраных хвароб з'яўляецца структурным падраздзяленнем лячэбнага факультэта, арганізавана ў 1962 годзе.
Выкладанне праводзіцца па наступных дысцыплінах:
• «Унутраныя хваробы» для студэнтаў 5-га і 6-га курсаў лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў.
• «Ваенна-палявая тэрапія» для студэнтаў 5-га курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў.
• «Эндакрыналогія» для студэнтаў 5-га і 6-га курсаў лячэбнага факультэта, факультэта замежных навучэнцаў, медыка-псіхалагічнага факультэта і 5-га курса медыка-дыягнастычнага факультэта.
• «Клінічная фармакалогія» для студэнтаў 6-га курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў.
• «Неадкладная кардыялогія і іншыя неадкладныя станы» для студэнтаў 6-га курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў
• «Функцыянальныя метады дыягностыкі ІХС і інфаркту міякарда» для студэнтаў 6-га курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў
На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка лекараў у клінічнай ардынатуры па спецыяльнасцях «Кардыялогія», «Тэрапія», «Рэўматалогія», «Функцыянальная дыягностыка», «Эндакрыналогія».
Навуковыя інтарэсы кафедры - кардыялогія і арытмалогiя, эндакрыналогія.