Выкладанне ажыццяўляецца для студэнтаў лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў (у тым ліку на англійскай мове) V і V Iкурсаў па дысцыплінах: «Унутраныя хваробы», «Ваенна-палявая тэрапія», «Клінічная фармакалогія», «Функцыянальныя метады дыягностыкі інфаркту міякарда і ішэмічнай хваробы сэрца», «Неадкладная кардыялогія і іншыя неадкладныя станы».
З 2009 г. на кафедры арганізавана выкладанне "Эндакрыналогіі" для студэнтаў V і VI курсаў на лячэбным, медыка-дыягнастычным, медыка-псіхалагічным факультэтах і факультэце замежных навучэнцаў.
На кафедры распрацаваны і ўкаранёны ў вучэбны працэс вучэбна-метадычныя комплексы на дысцыпліны, якiя выкладаюцца, рэгулярна праводзіцца камп’ютарны кантроль ведаў студэнтаў па асноўных раздзелах ўнутраных хвароб.
Кафедра з'яўляецца куратарам праходжання медыцынскай клінічнай практыкі ў студэнтаў V курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў, а таксама медычнай дыягнастычнай практыкі па раздзелу "Функцыянальная дыягностыка" для студэнтаў IV курса медыка-дыягнастычнага факультэта.