Прыярытэтнымі накірункамі навуковай працы кафедры з’яўляецца:
- выкананне навуковых работ, накіраваных на рашэнне актуальных праблем ваеннага навучання і выхавання студэнтаў;
- распрацоўка падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і іх укараненне ў вучэбны працэс;
- правядзенне вучэбна-гістарычнай і ваенна-патрыятычнай работы са студэнтамі. Вядзецца праца па падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
На кафедры абаронены 3 дысертацыйныя даследаванні на саісканне навуковай ступені кандыдата медыцынскіх навук па тэмах: “Парушэнне постнатальнага развіцця белых пацукоў пры ўвядзенні карбафосу ў перыяд цяжарнасці” (В.М.Івашын), 1990 г.; “Роля NO-залежных механізмаў і кіслародазвязвальных якасцяў крыві ў развіцці акісляльнага стрэсу, індуцыраванага ліпаполі цукрыдам” (А.Н. Глебаў), 2005 г.; “Эксперыментальнае абгрунтаванне канструкцыі пратэза для асікулапластыкі са звышмалекулярнага поліэтылену” (У.А.Новасялецкі), 2015 г.
У цяперашні час супрацоўнікамі кафедры праводзяцца даследаванні на тэмы : “Эфект кароткачасовага нізкатэмпературнага ўздзеяння на кісларод-транспартную функцыю і прааксідантна-антыаксідантны баланс крыві” (А.Ў. Салаўёў), «Медыка-сацыяныяаспекты якасцi жыццяасоб узросту 60 гадоў i старэйшых» (П.Л. Карнейка)