Новасялецкая Аляўціна Іванаўна
Характарыстыка:
2001 г. – скончыла УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут» па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа».
2001–2002 гг. – урач-стажор УАЗ «Брэсцкі абласны скурна-венералагічны дыспансер».
2002–2005 гг. - загадчыца скурна-венералагічнага кабінета ЛПУ "Белаазёрскае ТМА".
2005–2007 гг. – вядучы лабарант кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
2007–2010 гг. – аспірант кафедры дэрматавенералогіі ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
З 2010 г. асістэнт кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
У 2011 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комплексная тэрапія хворых на экзэму сехіфенадзінам і індуктатэрміяй паяснічнай вобласці».
З 2017 г. адказная за лячэбную працу кафедры.
З чэрвеня 2018 г. займае пасаду дацэнта кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
У 2021 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Клінічная медыцына».
Урач першай кваліфікацыйнай катэгорыі.