Конкін Дзмітрый Яўгенавіч
Характарыстыка:
2000 г. – з адзнакай скончыў УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" па спецыяльнасці "Лячэбна-прафілактычная справа".
2000–2001 гг. – прайшоў інтэрнатуру на базе УАЗ “Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер”.
2001–2005 гг. – працаваў старшым лабарантам кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
2005–2012 гг. – асістэнт кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
2007–2011 гг. – аспірант завочнай формы навучання кафедры дэрматавенералогіі ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
У 2011 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клініка-лабараторная характарыстыка і комплекснае лячэнне псарыязу, асацыяванага з урагенітальнай хламідыйнай інфекцыяй».
2007–2014 гг. – загадчык вучэбнай часткі кафедры.
З лістапада 2012 г. займае пасаду дацэнта кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
У 2014 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Клінічная медыцына».
Урач-дэрматавенеролаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.