Белазаровіч Анастасія Аляксандраўна
Характарыстыка:
2004 г. – з адзнакай скончыла УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа».
2004 – 2005 гг. – прайшла інтэрнатуру на базе УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца".
2005 – 2008 гг. – аспірант вочнай формы навучання Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
2008 – 2009 гг. – выкладчык-стажор кафедры дэрматавенералогіі з курсам эндакрыналогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
2009 – 2013 гг. – асістэнт кафедры дэрматавенералогіі з курсам эндакрыналогіі.
У 2009 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму "Клініка-тэрапеўтычная эфектыўнасць інгібітараў пратэалізу пры лячэнні хворых на ўскладненыя формы псарыязу".
З 2011 г. – урач-касметолаг.
З лістапада 2013 г. займае пасаду дацэнта кафедры дэрматавенералогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
У 2015 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Клінічная медыцына».
Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.