У навуковыя інтарэсы выкладчыкаў кафедры ўваходзяць наступныя аспекты: метады выкладання замежных моў; сучасныя эфектыўныя тэхналогіі навучання замежным мовам; удасканаленне навучальнага працэсу і павышэнне матывацыі ў прафесійна-арыентаваным выкладанні замежных моў; камунікатыўныя падыходы і інавацыі ў навучальным працэсе. На працягу існавання кафедры супрацоўнікамі было абаронена 8 кандыдацкіх дысертацый і апублікавана вялікая колькасць навуковых прац. На базе кафедры арганізавана работа студэнцкага навуковага гуртка. Студэнты маюць магчымасць прадстаўляць вынікі сваіх навукова-даследчых прац на ўніверсітэцкіх і міжнародных студэнцкіх канферэнцыях