Шыдлоўская Вольга Уладзіміраўна
Характарыстыка:
Адукацыя:
1998-2003 гг. – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы, філалагічны факультэт, спецыяльнасць «класічныя мовы і антычная літаратура»;
2010-2012 гг. – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства (магістратура, спецыяльнасць 10-02-19 «Тэорыя мовы»).
Прафесійная дзейнасць:
2003 - 2006 гг. – выкладчык лацінскай мовы на кафедры лінгвістычнага забеспячэння міжкультурных камунікацый Інстытута сучасных ведаў ім. А.М. Шырокава;
2008 - 2009 гг. – лабарант кафедры гуманітарных навук Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
2009 - 2019 гг. – выкладчык лацінскай мовы кафедры замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
2019 - па ц/ч – старшы выкладчык лацінскай мовы кафедры замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Вучоная ступень і званне:
Магістр філалагічных навук (2012); спецыяльнасць 1-21 80 05 «Тэорыя мовы»; «Тэрміналогія лацінскага і старажытнагрэчаскага паходжання ў новых галінах медыцынскай навукі)»
Дасягненні:
Сааўтар навучальнага дапаможніка з грыфам УМА па медыцынскіх, фармацэўтычных навуках «Асновы лацінскай медыцынскай тэрміналогіі» для спецыяльнасцяў 1-79 01 04 Медыка-дыягнастычная справа і 1-79 01 06 Сястрынская справа (2020). Аўтар больш за 30 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 3 навучальных дапам 2 сертыфікаваных ЭВМК.
Кіруе працай студэнцкага навуковага гуртка кафедры.
Галіна навуковых інтарэсаў:
Галіна навуковых інтарэсаў – мовы для спецыяльных мэт, тэрміналогія новых абласцей медыцыны.