Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Замежных моў Прафесарска-выкладчыцкі склад

Развадоўская Яніна Уладзіславаўна

Развадоўская Яніна Уладзіславаўна Загадчык кафедры
Тэлефон: +375-152-446835; email:
Характарыстыка:

Адукацыя:

1985-1990 гг. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, спецыяльнасць "Англійская і нямецкая мовы" (дыплом з адзнакай);

2007–2011 гг. – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства (аспірантура, спецыяльнасць 10-02-19 “Тэорыя мовы”).

Прафесійная дзейнасць:

1990-1995 гг. – настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы №1, г. Петрыкаў, Гомельскай вобласці;

1995-1997 гг. – настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы-ліцэя № 19, г. Гродна;

1997-1999 гг. – выкладчык англійскай мовы кафедры замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута;

1999-2013 гг. – старшы выкладчык кафедры замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;

2014 г. – ц/ч – загадчык кафедры замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Дасягненні:

Навуковая ступень і званне

Кандыдат філалагічных навук (2017); спецыяльнасць 10-02-19 Тэорыя мовы; “Структура і семантыка тэрмінаў у падмове рэпрадуктыўнага здароўя (на матэрыяле англійскай, рускай і беларускай моў)”, дацэнт (2024).

Дасягненні:

Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 1 навучальнага дапаможніка, выдадзенага з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 3 навучальных дапаможнікаў з грыфам УМА па вышэйшай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, 4 сертыфікаваных ЭВМК.

Галіна навуковых інтарэсаў:

мовы для спецыяльных мэт, англамоўная медыцынская тэрміналогія інтэрдысцыплінарных абласцей ведаў (рэпрадуктыўнае здароўе, глабальнае здароўе, медыцынскі турызм і інш.), англамоўная тэрміналогія сістэмы менеджменту якасці вышэйшай адукацыі.

 

Назад