Вучэбная работа
Навучальныя дысцыпліны на кафедры:
1. "Клінічная біяхімія" - 4 курс, спецыяльнасць "Медыка-дыягнастычная справа" (7-8 семестр).
2. "Клінічная лабараторная дыягностыка" - 3, 5 курс, спецыяльнасць "Медыка- дыягнастычная справа" (5-6, 9-10 семестр).
3. "Клінічная мікрабіялогія" - 3-4 курс, спецыяльнасць "Медыка-дыягнастычная справа" (6-7 семестр).
4. "Лабараторная гематалогія" - 4-5 курс, спецыяльнасць "Медыка-дыягнастычная справа" (8-9 семестр).
5. "Клінічная імуналогія і алергалогія" 5 курс, спецыяльнасць "Лячэбная справа" (9-10 семестр), ФЗН (з рускай і англійскай мовамі навучання) (9-10 семестр), спецыяльнасць "Медыка-дыягнастычнае справа" (9-10 семестр).
6. "Сучасныя аспекты клінічнай лабараторнай дыягностыкі" (курс па выбары) - 6 курс ФЗН.
На кафедры арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў са студэнтамі 3-4 курсаў медыка-дыягнастычнага факультэта па наступных дысцыплінах:
1. "Сучасныя метады клінічнай лабараторнай дыягностыкі" - 3 курс, спецыяльнасць «Медыка-дыягнастычная справа».
2. "Клінічная лабараторная дыягностыка" - 4 курс, спецыяльнасць «Сястрынская справа».
3. "Клінічная лабараторная дыягностыка" - 6 курс, спецыяльнасць "Лячэбная справа" (УАП (урач агульнай практыкі) і тэрапія).
Выкладанне ўсіх навучальных дысцыплін праводзіцца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь, тыпавымі, базавымі і навучальнымі праграмамі. Супрацоўнікамі кафедры распрацаваны 5 тыпавых праграм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, 4 базавыя і 16 навучальных праграм. Таксама супрацоўнікамі кафедры падрыхтаваны больш за 30 навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў і распрацаваны 15 электронных вучэбна-метадычных комплексаў.