Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра дзіцячых хвароб

Гісторыя Гродзенскай педыятрычнай школы пачынаецца са жніўня 1962 года, калі на базе дзіцячай абласной бальніцы была арганізавана кафедра педыятрыі лячэбнага факультэта (кафедра педыятрыі №1, цяпер 1-я кафедра дзіцячых хвароб) для навучання студэнтаў лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Першым загадчыкам кафедры педыятрыі лячэбнага факультэта з 1962 па 1985 год быў д.м.н., прафесар Міхал Пятровіч Шэйбак.

У 1979 г. у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце адкрыты педыятрычны факультэт. У 1985 годзе ўтворана кафедра педыятрыі педыятрычнага факультэта (кафедра педыятрыі №2, цяпер 2-я кафедра дзіцячых хвароб), якую ўзначаліў д.м.н., прафесар М.П. Шэйбак.

 

 

З 1985 па 1990 год загадчыкам кафедры педыятрыі лячэбнага факультэта быў к.м.н., дацэнт Бойка Вячаслаў Аляксандравіч.

 

 

 

 

 

 

У 1990 годзе загадваць кафедрай педыятрыі №1 стала д.м.н., прафесар Евец Ларыса Васільеўна.

 

 

 

 

 

З 1999 па 2004 год кафедру педыятрыі №1 ўзначальвала к.м.н., дацэнт Парамонава Нэла Сяргееўна. З 2004 года па цяперашні час - загадчыца 2-й кафедры дзіцячых хвароб.

З 2009 года - д.м.н., прафесар.

 

 

 

У 2004 годзе загадчыкам кафедры педыятрыі №1 стаў к.м.н., дацэнт Лялiкаў Сяргей Аляксандравіч.

З 2009 года - д.м.н., з 2010 - прафесар.

 

 

 

 

 

У 2011 годзе кафедру педыятрыі №1 (у цяперашні час 1-я кафедра дзіцячых хвароб) узначаліў к.м.н., дацэнт Максімовіч Мікалай Андрэевіч.

У 2013 годзе М.А. Максімовіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Дысфункцыя эндатэлiю ў дзяцей з растройствамі вегетатыўнай нервовай сістэмы: дыягностыка, карэкцыя і прафілактыка» і атрымаў званне прафесара (2014).

 

 

 

 

01.12.2022 года загадчыкам 1-й кафедры дзіцячых хвароб назначана к.м.н., дацэнт Цiхан Наталля Мiхайлаўна.

 

 

 

 

 

 

Прафесарска-выкладчыцкі склад 1-й кафедры дзіцячых хвароб, 2021

Прафесарска-выкладчыцкі склад 1-й кафедры дзіцячых хвароб, 2022