Гiсторыя
У 1993 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце ўпершыню ў нашай краіне быў створаны медыка-псіхалагічны факультэт. Мэта стварэння дадзенага факультэта заключалася ў спецыялізаванай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне аховы псіхічнага здароўя. У сувязі з чым у студзені 1995 года была арганізавана кафедра медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі як профільная кафедра медыка-псіхалагічнага факультэта. Першым загадчыкам кафедры была прафесар, д.м.н. А.Р. Каралёва, першымі выкладчыкамі сталі В.А. Карпюк, А.М. Мельнікаў, а клінічнай базай стаў Гродзенскі абласны псіханеўралагічны дыспансер.
У 1997 годзе кафедра пераехала на новую клінічную базу – аддзяленне неўрозаў Цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы (у цяперашні час – псіханеўралагічнае аддзяленне). Другой клінічнай базай з’яўляецца аддзяленне пагранічных станаў, якое размяшчаецца ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры “Псіхіятрыя-наркалогія”.
У цяперашні час загадчыкам кафедры з’яўляецца дац. Асановіч М. А. Таксама на кафедры працуюць праф. Каралёва А.Р., ст.выкл. Лугоўская А.А., ст.выкл. Дзямянава Л.В., ст.выкл. Папеня І.С., ас. Бузук С.А., ас. Жыгар А.М., ас. Тамашчык Т.Я., ас. Цыдзік Л.І.
На кафедры абаронены наступныя дысертацыі:
- Карпюк В.А. “Расстройства адаптацыі ў падлеткаў, якія пражываюць ў радыяактыўных забруджаных раёнах”. Абаронена ў ГрДМІ ў 1998 годзе.
- Асановіч М.А. “Ацэнка некаторых паводзінавых характарыстык хворых на неўратычныя расстройствы з дапамогай метаду Роршаха (на аснове Інтэгратыўнай Сістемы)”. Абаронена ў ГрДМУ ў 2003 годзе.
- Хмяльніцкая Э.Р. “Псіхадыягнастычна абгрунтаваныя стратэгіі псіхатэрапіі хворых на трывожныя расстройствы”. Абаронена ў ГрДМУ ў 2004 годзе.
- Бузук С.А. Прагназаванне і ацэнка суцыідальнай рызыкі ў хворых на дэпрэсіўныя расстройствы”. Абаронена з БДМУ ў 2011 годзе.
- Дзерман К.В. “Метады ацэнкі характаралагічных прыкмет спецыфічных расстройстваў асобы ў пацыентаў з дэпрэсіўнымі, неўратычнымі, звязанымі са стрэсам і саматаформнымі расстройствамі” Абаронена ў 2015 году.
- Лугоўская А.А. – кандыдацкая дысертацыя «Псіхаметрычная ацэнка копінг-паводзнаў пры неўратычных дэпрэсіўных парушэннях». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.
- Асановіч М.А. – доктарская дысертацыя «Метрычная сістэма Раша ў клінічнай псіхадыягностыцы: метадалагічныя прыкладныя аспекты». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.
- Дземянава Л.В. - кандыдацкая дысертацыя «Псiхаметрычная ацэнка парушэнняў мышлення пры шызафрэніі». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.
Да ўнікальных навуковых распрацовак кафедры адносіцца адаптацыя і клінічнае выкарыстанне Інтэгратыўнай сістэмы псіхадыягностыкі метадам Роршаха. За больш чым 20-гадовую гісторыю кафедры яе супрацоўнікамі надрукаваны больш за 400 навуковых прац. На кафедры функцыянуе аспірантура па спецыяльнасці “Медыцынская псіхалогія”. У цяперашні час праводзіцца навукова-даследчая работа па тэмах “Псіхаметрычная адаптацыя на аснове Раша і вызначэнне крытэрыяў інтэрпрэтатыўнасці методык ацэнкі дэпрэсіі, непакою, асобасных і кагнітыўных парушэнняў” і “Распрацоўка метадычных асноў сацыяльна-медыцынскай адаптацыі асоб, якія пражываюць ва ўмовах псіханеўралагічных інтэрнатаў”.