Гродзенская школа па немедыкаменознай тэрапіі, а пасля па медыцынскай рэабілітацыі і немедыкаментознай тэрапіі была заснавана ў 1990 годзе прафесарам Я.А. Тамашчыкам, калі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце была арганізавана кафедра немедыкаментознай тэрапіі, з 1997 г кафедрай і школай кіруе праф. Л.А. Пірагова.
Асабліва вялікае прызнанне гэты накірунак атрымаў пасля правядзення навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных 5-ці, 10-ці і 20-годдзю кафедры медыцынскай рэабілітацыі і немедыкаментознай тэрапіі на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы і медыцынскага ўніверсітэта. Вынікі даследаванняў шырока публікуюцца ў міжнародных і айчынных навуковых выданнях.
1962 г. - курс медыцынскага кантролю і лячэбнай фізкультуры кафедры шпітальнай тэрапіі, 1962-1990 гг. - курс медыцынскага кантролю і лячэбнай фізкультуры, 1990 г. - кафедра медыцынскай рэабілітацыі і немедыкаментознай тэрапіі.
Накірункі дзейнасці:
- Распрацоўка і навуковае абгрунтаванне комплексных метадаў медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з рознымі паталогіямі.