Гісторыя
Кафедра мікрабіялогіі (першая назва кафедры) была заснавана ў 1959 годзе. Першым загадчыкам кафедры быў прафесар Гельберг Самуіл Іосіфавіч, заснавальнік навуковай школы, навуковыя даследаванні якой былі сканцэнтраваны на мікабактэрыях - узбуджальніках сухотаў.
У 2000 годзе кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі прысвоена імя Гельберга С.І. на памяць аб дасягненнях гэтага выдатнага вучонага.
Асноўнымі напрамкамі даследаванняў, распрацаванымі на кафедры, былі мікрабіялагічная дыягностыка сухотаў, імуналогія і спецыфічная прафілактыка гэтага захворвання, а таксама вывучэнне фагаў мікабактэрый.
З 1998 г. па чэрвень 2020 г. кафедру ўзначальваў дацэнт А.І. Жмакін. Навуковыя даследаванні, якія праводзіліся пад яго кіраўніцтвам, уключалі вывучэнне цыркадных рытмаў мікраарганізмаў, дысбіёзаў кішэчніка, узаемадзеянне бактэрыяльных папуляцый у межах аднаго асяроддзя, а таксама вывучэнне імуналагічных змен, характэрных для дысбіятычных парушэнняў.
З верасня 1999 г. да канца 2004 г. кафедра ўдзельнічала ў міжнародным супрацоўніцтве з Інстытутам глікабіялогіі Оксфардскага ўніверсітэта і Беластоцкай медыцынскай акадэміяй, а таксама прымала ўдзел у некалькіх міжнародных праграмах.
З чэрвеня 2020 года па цяперашні час кафедру ўзначальвае прафесар Шэйбак Уладзімір Міхайлавіч. Пад яго кіраўніцтвам дасягнуты значны навуковы прагрэс у вывучэнні ролі парушэнняў абмену свабодных амінакіслот у развіцці паталагічных працэсаў, падыходаў да карэкцыі і папярэджанні метабалічных змен з дапамогай прэпаратаў на аснове свабодных амінакіслот і цынку. Пад кіраўніцтвам У.М. Шэйбака супрацоўнікі кафедры паспяхова выканалі навукова-даследчую работу «Распрацоўка метадаў прафілактыкі парушэння амінакіслотнага балансу ў клетках імуннай сістэмы пры ўвядзенні свінцу ў арганізм жывёл». З 2022 года на кафедры выконваецца навукова-даследчая работа "Уплыў асобных амінакіслот і іх комплексаў з мікраэлементамі на вось кішэчнік-печань".