Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга Прафесарска-выкладчыцкі склад
Шэйбак Уладзімір Міхайлавіч Загадчык кафедры
Тэлефон: + 375-152-621609 email:
Характарыстыка:

У 1979 г. скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (ГГМІ).

1979-1982 гг. - старшы лабарант Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў (Оравага) АН БССР.

1982-1986 гг. - малодшы навуковы супрацоўнік Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР.

1986-1988 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута біяхіміі АН БССР.

1988-1990 гг. - ассiтэнт кафедры біяхіміі ГГМІ.

1990-1992 гг. - Вучоны сакратар Філіяла Усесаюзнага навуковага цэнтра наркалогіі МЗ СССР.

1992-2000 гг. - старэйшы (галоўны) навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГГМИ.

2000-2011 гг. - загадчык ЦНДЛ ГрДМУ.

2011-2020 гг. - прафесар кафедры біялагічнай хіміі ГрДМУ.

2006-2007 гг., 2018-ц/ч - прафесар кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга

З 2020 па ц/ч - загадчык кафедры.

 

Дасягненні:

Галіна навуковых інтарэсаў – роля парушэнняў метабалізму свабодных амінакіслот ў працэсе развіцця паталагічных працэсаў, магчымасці карэкцыі і прафілактыкі метабалічных змяненняў прэпаратамі на аснове свабодных амінакіслот і цынку.

Эксперыментальна абгрунтаваў канцэпцыю рэгуляцыі метабалізму суадносінамі СоА / ацыл-CoA. Упершыню паказаў ўплыў вытворных пантатэнату на абмен свабодных амінакіслот пры алкагольнай інтаксікацыі. Абгрунтаваў асноўныя прынцыпы метабалічнай тэрапіі прэпаратамі амінакіслот пры алкагалізме.

З'яўляецца сааўтарам арыгінальных, якія не маюць аналагаў у сусветнай практыцы, метадаў прафілактыкі і лячэння метабалічных парушэнняў ў нованароджаных дзяцей.

Удзельнічаў у распрацоўцы арыгінальных прэпаратаў «Биеносилим» і «Орвитал». Распрацаваў і прапанаваў да ўкаранення комплексны прэпарат, які змяшчае таурін і цынк.

Пад навуковым кіраўніцтвам В.М. Шейбака выконваўся шэраг заданняў ДКПНД, БФФД і ГНТП.

Навуковы кіраўнік 4 кандыдацкіх і 4 магістарскіх дысертацый.

Член Савета па абароне дысертацый пры Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Аўтар 550 навуковых прац (у тым ліку 10 манаграфій), 12 вучэбна-метадычных распрацовак; больш за 30 патэнтаў, у тым ліку сумесна з еўрапейскімі спецыялістамі.

Член рэдкалегіі журналаў «Advanced Biochemistry», «Журнал Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта», «гепаталогія і гастраэнтэралогія".

Назад