Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Карла Маркса, 1
Тэлефоны: 8(015 2) 72 13 78; 8(015 2) 72 38 06
Эл. пошта: anatomy@grsmu.by
Загадчык кафедры - Окалакулак Яўгенiй Станiслававiч
Напрамкі дзейнасці:
Навуковая дзейнасць. Асноўныя напрамкі даследаванняў: функцыянальная анатомія сардэчна-сасудзістай сістэмы, анатамічная зменлівасць у асоб з храмасомнымі і геннымі мутацыямі і межы анатамічнай нормы, вывучэнне сувязяў анатамічнай канстытуцыі чалавека з яго агульнай канстытуцыяй, варыянтная анатомія.
Вучэбна-метадычная дзейнасць. Арганізавана выкладанне дысцыпліны на 5 факультэтах. Падрыхтаваны больш за 70 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 3 - з грыфам.
Выхаваўчая і грамадская дзейнасць. Калектыў кафедры рэгулярна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта, горада і рэспублікі.
Міжнароднае супрацоўніцтва. Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з медыцынскiмi ўніверсітэтамі Малдовы, Расii, Украіны, Польшчы.