Кафедра пачала сваю работу 1 кастрычніка 1958 года. Першыя лекцыі для студэнтаў былі прачытаны загадчыкам кафедры нармальнай анатоміі Мiнскага медыцынскага інстытута акадэмікам АН БССР Д.М. Голубам. У 1959 годзе загадчыкам кафедры анатоміі чалавека ГрДМУ прызначаецца прафесар Армэн Мікалаевіч Габузаў - прадстаўнік Ленінградскай школы, вучань М.Р. Прывеса, які кіраваў кафедрай да 1980 года. Першапачаткова кафедра анатоміі размяшчалася ў будынку былой яўрэйскай школы, спачатку сумесна з кафедрай аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, а затым самастойна. У 1979 годзе кафедра анатоміі чалавека перамясцілася ў гістарычны будынак XVI стагоддзя на вул. К.Марска, 1, у якім і размяшчаецца да гэтага часу. Па адной з гіпотэз менавіта ў гэтым будынку ў 1586 годзе гродзенскім цырульнікам было выканана першае на тэрыторыі Еўропы анатаміраванне цела караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
З 1980 па 1982 год абавязкі загадчыка кафедры выконвала вучаніца А.М. Габузова, дацэнт Наталля Георгіеўна Назімава. З 1983 года кафедра стала працаваць над тэматыкай анатамічнай зменлівасці пад кiраўнiцтвам Усоева Сяргея Сяргеевіча. Прафесар С.С. Усоеў з'яўляецца стваральнікам тэраталагічных экспазіцый кафедры, кіраваў кафедрай да 2001 года. З 2001 года загадчыкам кафедры становіцца выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута - дацэнт, пазней прафесар, член Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Окалакулак Яўген Станіслававіч. Окалакулак Я.С. развіў новы навуковы напрамак - Варыянтная анатомія артэрыяльнай сістэмы чалавека. У 2013 г. у сувязі з пераходам на пасаду дэкана медыка-дыягнастычнага факультэта Я.С. Окалакулак пераводзіцца на пасаду прафесара кафедры нармальнай анатоміі. У 2013-2015 гг. кафедрай кіраваў дацэнт Ваўчкевіч Дзмітрый Аляксандравіч. З 2015 года па цяперашні час - дацэнт Гаджыева Фаціма Гаджыахмедаўна.
За 60 гадоў кафедра нармальнай анатоміі з'явілася «кузняй» больш чым сарака чалавечых лёсаў.