Пры кафедры актыўна функцыянуе студэнцкае навуковае таварыства: у 2008-2018 гг. студэнтамі апублікавана больш за 1000 навуковых прац, зроблена больш за 500 дакладаў на студэнцкіх навуковых канферэнцыях рознага ўзроўню. Штогод студэнты ўдзельнічаюць i перамагаюць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Кафедрай выдаецца штогадовы зборнік студэнцкіх навуковых прац «Сучасныя праблемы гігіены і экалагічнай медыцыны».