Ідэалагічная і выхаваўчая работа
Увасабленне ў жыццё канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, ператварэнне іх у інструмент дзейнасці і дзеяння з'яўляецца важнейшай задачай ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 1-й кафедры хірургічных хвароб.
Маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі супрацоўнікі кафедры будуюць на каштоўнасцях сваёй краіны, дзе высокая мараль, павага да духоўных і агульначалавечых каштоўнасцей, Радзімы, сям'і, людзей старэйшага пакалення з'яўляюцца традыцыйнымі асновамі.
На 1-й кафедры хірургічных хвароб актыўна праводзяцца інфармацыйна-выхаваўчыя гадзіны са студэнтамі па тэмах, рэкамендаваных аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю. Пытанні па ідэйна-выхаваўчай рабоце са студэнтамі ўключаюцца ў план кафедры на чарговы навучальны год, вызначаюцца асноўныя напрамкі ідэйна-выхаваўчай работы выкладчыкаў у навучальны і ў па-за навучальны час. Аспекты патрыятычнага выхавання пастаянна закранаюцца ў працэсе чытання лекцый, правядзення практычных заняткаў, пры распрацоўцы і зацвярджэнні тэматыкі рэфератаў, дакладаў і навуковых студэнцкіх работ. Выкладчыкі кафедры пастаянна выступаюць у студэнцкіх групах па актуальных пытаннях жыцця ВНУ, горада, краіны, этыкі і медыцынскай дэанталогіі, прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемствах, мерапрыемствах ідэалагічнай накіраванасці ва ўніверсітэце, горадзе, краіне.
Стан ідэйна-выхаваўчай работы выкладчыкаў сярод студэнтаў рэгулярна абмяркоўваецца на пасяджэнні кафедры з падвядзеннем яе вынікаў за мінулы семестр і навучальны год.
Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у курацыі студэнтаў 1, 2 курсаў у мэтах адаптацыі да ўмоў вучобы, стварэння згуртаванага калектыву навучальных груп, арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы.
У працэсе курацыі выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя методыкі (энэрджайзеры, гульні на знаёмства, мазгавы штурм, праца ў малых групах, "ажурная піла" і г.д.) студэнты бліжэй знаёмяцца адзін з адным, а таксама выказваюць праблемы і пытанні, з якімі яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці.
Вынікамі праведзеных трэнінгаў стала паляпшэнне псіхалагічнага клімату ў групах, а таксама павышэнне сацыяльнай актыўнасці студэнтаў.
Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта, ва ўсіх грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемствах.