Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 2-я кафедра ўнутраных хвароб

Навуковым напрамкам кафедры з 1964 года з'яўлялася клінічная вітаміналогія. Пад кіраўніцтвам В.М. Брагінскага супрацоўнікамі кафедры вывучаліся міжвітамінныя ўзаемаадносіны паміж атэрасклерозам і гіпертанічнай хваробай, даследаваўся ўплыў ультрагуку на абмен аскарбінавай кіслаты ў хворых язвавай хваробай. Вышэйназваны навуковы напрамак у РБ быў новым, таму па выніках даследаванняў былі паспяхова выкананы цэлы шэраг кандыдацкіх дысертацый.

Пад кіраўніцтвам прафесара В.М. Барэц даследаванне вітамінаў пры сардэчна-сасудзістай паталогіі было працягнута, але некалькі з іншым ухілам - вывучаліся не толькі міжвітамінныя ўзаемаадносіны, а таксама ўплыў вітамінаў на метабалічныя працэсы ў арганізме хворых - згортваючую сістэму крыві, на функцыю наднырачнікаў, ліпідны, бялковы і іншыя абмены, а таксама на функцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы. Вынікі даследаванняў таксама афармляліся ў дысертацыйныя працы.

З 1999 года на кафедры распрацавалі паказанні да дыферэнцыраванага прызначэння нелекавых (фізічныя нагрузкі) і медыкаментозных (метабалічна актыўныя прэпараты) спосабаў лячэння хворых артэрыяльнай гіпертэнзіяй з метабалічным сіндромам. Вывучаны метабалічныя эфекты ад эрадыкацыйнай тэрапіі пры язвавай хваробе, спосабы электракардыяграфiчнай дыягностыкi ішэміі і некрозу базальных аддзелаў пярэдняй сценкі левага шлуначка, абгрунтавана прымяненне метаду гiпербарычнай аксiгенацыi пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, распрацаваны спосабы лячэння бранхіяльнай астмы з улікам стану вегетатыўнай нервовай сістэмы пацыента. Даследваўся сіндром абструктыўнага апноэ сну і коморбиднага стану, выяўлены асаблівасцi клінічных праяў, сучасныя метады дыягностыкі і лячэння.

Тема НИР: «Асаблівасці клінічнай, лабараторнай, інструментальнай дыягностыкі і лячэння пацыентаў з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, асацыяванай сіндромам абструктыўнага апноэ сну, прагназаванне сардэчна-сасудзістых ускладненняў і зыходаў»

 

У выніку навуковых даследаванняў супрацоўнікамі кафедры абаронены 5 доктарскіх і 21 кандыдацкая дысертацыя, апублікавана больш за 900 друкаваных работ (з іх 4 манаграфіі), зацверджана больш за 400 рацпрапаноў, 18 вынаходніцтваў.

З 2010 года штогод праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя "Гродзенскія гастраэнтэралагічныя чытанні".