Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 2-я кафедра дзіцячых хвароб

1962 – 1985 г. кафедра педыятрыі лячэбнага факультэта, з 1985 г. кафедра педыятрыі педыятрычнага факультэта.

Першы склад: В.А. Бойка, Н.А. Грэсь, Л.У. Явец, А.І. Іваноўская, В.К. Лізунова, І.Ф. Макарава, А.І. Павук, Ф.П. Санталава, М.П. Шэйбак.

Выкладчыкі кафедры: Г.М. Бярдоўская (2004 г.-ц/ч), П.Г. Бедзін (2018-2021 гг.), Г.Н.Брак (2022г. - ц/ч), К.В. Вільчук (1982-2004 гг.), М.П. Волкава (1984 г.- ц/ч), А.М. Волкава (2008 г.- ц/ч), П.Р. Гарбачэўскі (2008-2021 гг.), Н.А. Грэсь (1966-1971 гг.), Л.М. Гурына (2001 г.- ц/ч), А.М. Дрокіна (2019 г.- ц/ч), В.А. Жамайцяк (1981 г.- ц/ч), В.В. Зяневіч (2019 г.- ц/ч), А.І. Іваноўская (1975-1993 гг.), Э.К. Капітонава (1978-1993 гг.), А.А. Карчэўскі (2007-2021 гг.), А.А. Конюх (2001 г.- ц/ч), Т.А. Лашкоўская (1983-2021гг.), В.К. Лізунова (1962-1970 гг.), І.Ф. Макарава (1962-1983 гг.), М.А. Максімовіч (1991 г.- ц/ч), В.С. Маланава (1973-2008 гг.), Т.У. Мацюк (1991 г.- ц/ч), І.Г. Мешчаракова (1991-1995 гг.), А.М. Мірончык (2017-2019 гг.), М.Г. Мыслівец (2013г. - ц/ч), А.І. Пальцава (1980 г.- ц/ч), Н.С. Парамонава (1978 г.– ц/ч), А.І. Павук (1965-1966 гг.), Т.С. Пратасевіч (2010 г.- ц/ч), В.В. Раўская (2022 г.- ц/ч), М.В. Русу (2018 г.- ц/ч), Ф.П. Санталава (1968-1977 гг.), Л.М. Сініца (2012г. - ц/ч), Н.В. Ткач (1991-2007 гг.), В.Ю. Толкіна (2018-2020 гг.), Н.Ч. Трамбовіч (2021 г.- ц/ч), А.Ф. Харчанка (1987 г.- ц/ч), Н.І. Хлебавец (1971-2021гг.), Р.М. Хоха (1985 г.- ц/ч), Л.М. Шэйбак (1988 г.- ц/ч), М.П. Шэйбак (1962-2001 гг.), Н.І. Янкоўская (1984 г.- ц/ч).

Навуковая школа

"Гродзенская педыятрычная школа"

Гісторыя Гродзенскай педыятрычнай школы бярэ свой пачатак са жніўня 1962 года, калі для навучання студэнтаў лячэбнага факультэта на базе дзіцячай абласной бальніцы была арганізавана кафедра дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Стварэнне школы, развіццё і поспехі педыятрычнай навукі і практыкі дзіцячай аховы здароўя ў Гродзенскай вобласці з 1962 да 2007 гг. непарыўна звязаны з імем выбітнага педыятра - прафесара М.П. Шэйбака.

Ён сфарміраваў калектыў аднадумцаў і вызначыў на доўгія гады напрамак навуковай дзейнасці кафедры, актыўна ўдзельнічаў у рэфармаванні аховы здароўя Гродзенскай вобласці.

Шэйбак Міхаіл Пятровіч - заснавальнік Гродзенскай педыятрычнай школы

Першы склад кафедры: В.А. Бойка, Н.А. Грэсь, Л.У. Явец, А.І. Іваноўская, В.К. Лізунова, І.Ф. Макарава, А.І. Павук, Ф.П. Санталава, М.П. Шэйбак.

Калектыў кафедры педыятрыі лячэбнага факультэта, 1982 г.

У 1979 г. у адпаведнасці з Пастановай Цэнтральнага Камітэта КП Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 23.12.1977г. № 416 "Аб рабоце органаў аховы здароўя і мерах па далейшым паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў святле патрабаванняў XXV з'езда КПСС" у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце быў адкрыты педыятрычны факультэт, а ў 1985 годзе - кафедра педыятрыі педыятрычнага факультэта, якую ўзначаліў і быў яе бяззменным кіраўнікомна працягу 13 гадоў прафесар М.П. Шэйбак.

Навукова-даследчая работа супрацоўнікаў кафедр педыятрыі педыятрычнага і лячэбнага факультэтаў накіравана на вырашэнне надзённых задач і праблем практычнай аховы здароўя. Навуковая думка М.П. Шэйбака заўсёды апярэджвала час. Больш за 30 гадоў таму Міхаіл Пятровіч гаварыў і пісаў аб праблеме непераноснасці каровінага малака, і толькі сёння ва ўрачоў не выклікае сумнення той факт, што малако можа быць алергенам, а асобныя яго кампаненты пры шэрагу паталагічных станаў могуць не расшчапляцца і не засвойвацца арганізмам дзіцяці. Створаны прэпараты замяшчальнай тэрапіі (лактаза-бэбі), бязмалочныя сумесі.

Калектыў кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, 1986 г.

Навуковыя даследаванні М.П. Шэйбака і ўзначаленага ім калектыва былі прысвечаны вывучэнню праблем пульманалогіі, неанаталогіі, кардыялогіі, гастраэнтэралогіі, гематалогіі. У апошнія дзесяцігоддзі ён актыўна працаваў над вывучэннем праблемы парушанага кішачнага ўсмоктвання і харчовай алергіі.

У галіне дзіцячай гастраэнтэралогіі кафедра займае вядучыя пазіцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, і ў гэтым прамая заслуга прафесара М.П. Шэйбака. Навуковы напрамак кафедры працягваюць развіваць яго вучні.

Супрацоўнікамі кафедры апублікавана каля 1 тыс. навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. Выдадзена 12 зборнікаў прац. Арганізавана і праведзена больш за 150 навуковых канферэнцый, прысвечаных актуальным праблемам педыятрыі.

У рамках школы актыўна вядзецца студэнцкая навукова-даследчая работа, вынікі якой рэгулярна дакладваюцца на студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Шэраг работ прадстаўлены на Рэспубліканскі агляд-конкурс і адзначаны дыпломамі І–ІІІ катэгорыі.

Калектыў школы актыўна працуе над падрыхтоўкай і выданнем вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Дзякуючы плённай выдавецкай дзейнасці, створаны вучэбна-метадычныя комплексы для факультэтаў з улікам спецыфікі выкладання.

Калектыў кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, 1993 г.

На аснове атрыманых вынікаў даследаванняў распрацаваны шэраг інструкцый па прымяненні, зацверджаных МАЗ РБ. Эфектыўна вядзецца работа па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных навуковых кадраў, распрацоўцы новых метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі саматычнай паталогіі ў дзяцей, а таксама актыўнаму ўкараненню вынікаў атрыманых даследаванняў у практычную ахову здароўя. Шэраг вучняў школы працуюць у нашай ВНУ і іншых навуковых цэнтрах. Выконваюцца навукова-даследчыя праекты, якія фінансуюцца МАЗ РБ.