Асноўныя напрамкі даследаванняў:
"Распрацаваць і ўкараніць у практычную ахову здароўя метад медыцынскай прафілактыкі фібразавання лёгачнай тканкі ў нованароджаных дзяцей з бронхалёгачнай" - Сініца Л.М.
Мэта працы - распрацаваць патагенетычныя асновы медыцынскай прафілактыкі фібразавання лёгачнай тканкі пры бронхалёгачнай дысплазіі ў неданошаных дзяцей для паляпшэння зыходаў захворвання.
У рамках НДР атрыманы патэнт Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва "Сродак для зніжэння ступені цяжкасці бронхалёгачнай дысплазіі на этапе фарміравання захворвання".
Падрыхтавана інструкцыя па прымяненні «Метад вызначэння верагоднасці развіцця бронхалёгачнай дысплазіі ў неданошаных нованароджаных» (№ 119-1019).
Вынікі даследавання апублікаваны ў 1 манаграфіі, 13 артыкулах у часопісах, зборніках і матэрыялах канферэнцый, даложаны на 8-мі канферэнцыях.
«Клініка-лабараторныя крытэрыі захворванняў лёгкіх і страўнікава-кішачнага тракта ў дзяцей з недыферэнцыраванай дысплазіяй злучальнай тканкі».
Мэта работы: устанавіць асаблівасці клінічнага цячэння і раннія лабараторныя крытэрыі захворванняў бронхалёгачнай сістэмы і страўнікава-кішачнага тракта ў дзяцей з недыферэнцыраванай дысплазіяй злучальнай тканкі, распрацаваць прынцыпы карэкцыі гэтых станаў.
У рамках НДР кафедры выконваюцца наступныя дысертацыі:
Русу М.В. «Асаблівасці цячэння бронхалёгачных захворванняў у дзяцей з недыферэнцыраванай дыспазіяй злучальнай тканкі»
Мэта работы: устанавіць асаблівасці клінічнага цячэння і раннія лабараторныя крытэрыі захворванняў бронхалёгачнай сістэмы і страўнікава-кішачнага тракта ў дзяцей з недыферэнцыраванай дысплазіяй злучальнай тканкі, ацаніць узровень забяспечанасці вітамінам D і малекулярна-генетычныя асаблівасці гена рэцэптара вітаміна D у пацыентаў з захворваннямі рэспіраторнага тракта, якія праходзяць на фоне ДСТ для вызначэння іх ролі ў патагенезе дадзенага захворвання і аптымізацыі тэрапіі.
Анегін Я.Я. "Вітамінная і мікраэлементная забяспечанасць дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту ў Гродзенскай вобласці на сучасным этапе".
Мэта: На аснове комплекснай ацэнкі стану здароўя, узроўню вітамінавай і мікраэлементнай забяспечанасці дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту аптымізаваць метадалогію прафілактыкі ва ўмовах арганізаванага дзіцячага калектыву.