Асноўнай клінічнай базай 2-й кафедры хірургічных хвароб з'яўляецца УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна», арыентаваная ў першую чаргу на аказанне экстранай хірургічнай дапамогі жыхарам г. Гродна і Гродзенскага раёна.
Хірургічнае аддзяленне.
Куратарамі пастоў з'яўляюцца: прафесар, д. м. н. С. М. Сматрын, прафесар, д. м. н. І. І. Клімовіч, дац., к. м. н. А. Г. Кузняцоў, дац., к. м. н. Р. І. Доўнар.
Лячэбную працу ў аддзяленні выконвае асістэнт, Т.В.Кавальчук-Балбатун.
Апёкавае аддзяленне.
Куратар аддзялення – к. м. н., дацэнт У. Д. Меламед.
Лячэбную працу ў аддзяленні выконвае к.м.н., старшы выкладчык А. І. Аслаўскі.
Загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб к. м. н., дацэнт У. М. Калацэй праводзіць агульнае кіраўніцтва працай, абыходы і агляд цяжкіх пацыентаў у хірургічным аддзяленні.
Супрацоўнікі кафедры праводзяць лячэбна-кансультатыўную працу ў хірургічным і апёкавым аддзяленнях клінікі, выконваючы найбольш складаныя аператыўныя ўмяшанні пры захворваннях брушнай і грудной паражнін, аднаўленні скурных покрываў, удзельнічаюць у рэцэнзіях гісторый хвароб, клінічных і паталагаанатамічных канферэнцыях.
Прафесар, д. м. н. М. А. Нечыпаренка з'яўляецца кіраўніком уралагічных баз 2-й кафедры хірургічных хвароб ва УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца» і УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна».
Дацэнт, к. м. н. А. М. Нечыпарэнка і дацэнт, к. м. н. В. А. Філіповіч з'яўляюцца куратарамі ўралагічнага аддзялення УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца» і ўралагічнага аддзялення УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна».
Асістэнт Юцэвіч Г. В. ажыццяўляе лячэбную працу ва ўралагічным аддзяленні УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца».