2-я кафедра хірургічных хвароб заснавана ў 1961 годзе на базе хірургічнага аддзялення вузлавой клінічнай бальніцы на станцыі Гродна.
Першым загадчыкам кафедры быў С.М. Луцэнка, доктар медыцынскіх навук (1962 г.), прафесар (1963). Базамі кафедры з’яўляліся хірургічнае аддзяленне 2-й гарадской клінічнай бальніцы, а з 1994 года –хірургічнае аддзяленне гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна.
З 2000 года базамі кафедры з’яўляюцца таксама ўралагічныя аддзяленні Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы і гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна.
Гістарычная назва кафедры – кафедра факультэцкай хірургіі (1961 – 2000 гг.). У 2000 г. была перайменавана ў кафедру хірургічных хвароб №2 з курсам уралогіі, а з 2012 года – 2-я кафедра хірургічных хвароб.
Першы склад кафедры: С.М.Луцэнка, І.Я.Макшанаў, В.А.Мохарт, Г.В.Шкуцько.
Загадчыкі кафедры: С.М. Луцэнка (1961–1966 гг.), С.М.Муратаў (1966–1968 гг.), С.І.Юпатаў (1968-1991 гг.), У.М. Калтанюк (1991–1998 гг.), В.Г.Сцянько (1998–2004 гг.), Б.Л.Гаўрылік (2004-2005 гг.), С.М. Сматрын (2005–2011 гг.,2015-2016 гг.), М.А. Нечыпарэнка (2011–2015 гг.), У.М.Калацэй (2016 г.–ц/ч).
Выкладчыкі кафедры: М.I.Батвінкоў (1968–1977 гг.), А.А.Біркас (1969–1976 гг.),С.І.Балтрукевіч (1976–1980 гг.), Б.Л.Гаўрылік (1980 –2017 гг.), Р.I. Доўнар (2011 г. –ц/ч), К.М.Жандараў (1988–2000 гг.), У.М.Калтанюк (1977–1998 гг.), А.С.Калугін (1961–1971гг.), І.І.Клімовіч (1989 г.–ц/ч), У.М.Калацэй (1992–2000 гг., 2012 г. – ц/ч),Ю.С.Кропа (2004–2005 гг.), А.Г.Кузняцоў (2006–2012 гг., 2015 г. –ц/ч), С.М.Луцэнка(1961–1966 гг.), В.А.Мохарт (1961-1965 гг.), І.Я. Макшанаў (1961–1967 гг.), С.М.Муратаў(1966–1968 гг.), Л.В.Макшанава (1968–1985 гг.), У.Д.Меламед (1991 г. –ц/ч ), А.З.Нечыпарэнка (1968–1980 гг.), А.М. Нечыпарэнка (2012 г. –ц/ч ), М.А. Нечыпарэнка (1980 г.–ц/ч), А.І. Аслаўскі (2010 г. –ц/ч ), У.М. Пазняк(1966–1997 гг.), В.І. Русін (2010-2022 гг.), А.І.Сажыч (1964–1967 гг.), В.І.Савіцкі (1973–1977 гг.), В.Г.Сцянько(1985–2004 гг.), С.М.Сматрын (1978–2012 гг., 2015 г. –ц/ч ), У.А.Філіповіч (1991 г. –ц/ч ), Г.В.Шкуцько (1961–1984 гг.), С.І.Юпатаў (1967–1991 гг.), Г.У. Юцэвіч (2013 г.–ц/ч).