Загадам рэктара Гродзенскага медыцынскага інстытута ад 25 жніўня 1961 года была заснавана кафедра акушэрства і гінекалогіі. У 1961-1962 навучальным годзе пачалося выкладанне акушэрства на 4 курсе студэнтам першага набору.
З 1961 г. па 1967 г. кафедру ўзначальваў д.м.н., прафесар Міхаіл Веніямінавіч Магілёў, выхаванец Ленінградскай акушэрскай школы, шырока адукаваны чалавек, валодаў высокай культурай, выдатны лектар і высокакваліфікаваны хірург. Навуковыя працы ў асноўным прысвечаны пытанням гінекалагічнай эндакрыналогіі, гігіене жанчыны, аператыўнаму акушэрству і гінекалогіі. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў медыцынскіх навук. У гэты час калектыў кафедры быў параўнальна невялікі: дацэнт - Віталь Сцяпанавіч Ракуць, асістэнты - Галіна Яўгенаўна Луцэнка і Аляксандра Уладзіміраўна Супрон. Гэтым невялікім калектывам была праведзена вялікая праца па арганізацыі навучальнага, лячэбнага і навуковага працэсу.
З 1967 г. па 2002 г. кафедрай загадваў д.м.н., прафесар Віталь Сцяпанавіч Ракуць. Галоўныя галіны навуковых даследаванняў - асаблівасці цячэння цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, пры пазнейшых гестозах, пасля аперацыі кесарава сячэння, ускладненні цяжарнасці і гінекалагічныя захворваннi ў працаўніц хімічных прадпрыемстваў. Пад кіраўніцтвам праф. Ракуця В.С. выкананы і абаронены 13 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі. Асабіста праф. Ракуцем В.С. апублікаваны 170 навуковых прац і адна манаграфія.
З 2002 г. па 2012 г. кафедрай загадвала к.м.н., дацэнт Таццяна Юр'еўна Ягорава. Пад яе кіраўніцтвам выкананы і абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый. Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням цяжарнасці, паталогіі гемастазу, дыягностыцы парокаў развіцця плёну, анеміі цяжарнасці і яе карэкцыі, плацэнтарнай недастатковасці. Дацэнтам Ягоравай Т.Ю. апублікаваны 248 навуковых прац.
З 2012 г. па сённяшні дзень кафедрай кіруе д.м.н., прафесар Гуцікава Людміла Вiтольдаўна.