Станько Дзяніс Эдуардавіч
Характарыстыка:
У 2014 годзе скончыў з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
2014–2015 гг. - праходзіў інтэрнатуру па спецыяльнасці "Акушэрства і гінекалогія" на базе УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна".
2015-2017 г. - займаў пасаду ўрача-акушэра-гінеколага ва УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна".
2015-2017 гг. – выкладчык-стажор, асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Дасягненні:
Аўтар больш за 30 друкаваных работ, у тым ліку ў навуковых выданнях, якія ўваходзяць у пералік ВАК Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча, 1 рацыяналізатарскай прапановы, 4 актаў укаранення ў лячэбны працэс устаноў аховы здароўя, 3 актаў укаранення ў навучальны працэс УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2013 г. № 254 рп). У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 199 "Аб некаторых пытаннях фарміравання, вядзення і выкарыстання банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі", занесены ў банк даных адоранай і таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік студэнцкіх навуковых прац. Галіна навуковых інтарэсаў: дысмікрабіяцэнозы похвы, паталогія шыйкі маткі, пераданкалагічныя захворванні органаў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.