Кафедра біялагічнай хіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта была заснавана ў 1959 годзе. З 1959 па 1975 гады кафедра размешчалася ў будынку па вул. К. Маркса, 1 (зараз анатамічны корпус медуніверсітэта). У лютым 1975 г. кафедра была пераведзена ў галоўны корпус універсітэта. Вялікую ролю ў станаўленні калектыву кафедры адыграў акадэмік АН БССР Ю.М. Астроўскі, які ўзначальваў кафедру з 1959 па 1975 гады. У 1975-1997 гадах кафедру ўзначальваў прафесар М.К. Лукашык. З 1997 г. загадчыкам кафедры з’яўляецца прафесар У.В. Лялевіч.
У 1959-1982 гг. на кафедры выкладаліся медыцынская біяхімія і курс фізічнай і калоіднай хіміі, у 1982-1987 гг. вывучалася біяарганічная хімія. З 1987 г. на кафедры выкладаецца біялагічная хімія.
Меню падраздзела
Мы используем Cookie, чтобы обеспечить удобство работы с нашим сайтом.