- 1958г. - кафедра агульнай хіміі;
- 1984г. - кафедра біянеарганічнай і біяфізічнай хіміі;
- 1987г. - кафедра агульнай і біяарганічнай хіміі.
Першым загадчыкам кафедры агульнай хіміі быў кандыдат хімічных навук, дацэнт Бандарын В.А.. З 1959 года па 1961 год кафедру ўзначальвала кандыдат хімічных навук, дацэнт Казакова Г.А.. С 1961 года па 1979 год кіраўніцтва кафедрай ажыццяўляў Увядзенскі В.М..
З 1979 г. па 1986 год дацэнт Макуха М.П..
З 1986 года па 2002 год кафедру ўзначальваў кандыдат хімічных навук, дацэнт Краўчэня Н.А.. З 2002 года кіраўніком кафедры з'яўляецца кандыдат хімічных навук, дацэнт Балтрамяюк В.В..
Навучанне студэнтаў на кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі праводзіцца на ўсіх факультэтах на працягу першага і другога семестраў, а таксама ў 3-ім семестры на медыка-дыягнастычным факультэце па дысцыпліне "Аналітычная хімія".
Супрацоўнікамі кафедры падрыхтавана і выдадзена каля 90 навучальных дапаможнікаў, з якіх 4 маюць грыф МА РБ. На кафедры маюцца распрацаваныя і зацверджаныя электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх выкладаемых дысцыплінах.
За перыяд функцыянавання кафедры яе супрацоўнікамі былі падрыхтаваны і абаронены адна доктарская і шэсць кандыдацкіх дысертацый, апублікавана каля 740 навуковых прац (артыкулаў, тэзісаў), атрымана 32 аўтарскіх пасведчання і патэнта, выдадзены тры манаграфіі.
У цяперашні час на кафедры выконваецца навукова-даследчая работа па вывучэнні ферментных сістэм, біятрансфармацыі вітамінаў В1 і В2, іх уласцівасцяў, пабудовы, дынамікі, рэгуляцыі і біялагічнай ролі ў клетцы.