Супрацоўнікамі кафедры апублікаваны 840 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 32 аўтарскія пасведчанні і патэнты.
Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню вытворных барбітуравай кіслаты, амінаў, амідаў, хімічна мадыфікаваных поліцукрыдаў (цэлюлозы, амілозы), арганізацыі бялковых малекул, іх дынамікі, функцыі і рэгуляцыі ў клетцы, метабалізму экзагеннага этанолу ў галаўным мозгу пацукоў, актыўнасці ферментаў ПФК у тлушчавай тканцы пацукоў, стану амінакіслотнага фонду.
На кафедры вядуцца падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз магістратуру і аспірантуру (у выглядзе суіскальніцтва). Пяць выкладчыкаў завяршылі навучанне ў магістратуры і атрымалі дыпломы магістра. Тры выкладчыкі навучаюцца ў завочнай аспірантуры, адзін выкладчык скончыў аспірантуру і паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата біялагічных навук.