Сцяпура Таццяна Леанідаўна
Характарыстыка:
Выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы (2001 г.).
Аспірант Інстытута біяхіміі НАН Беларусі (2001-2002 гг.).
Малодшы навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта (2002-2016 гг.).
Навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта (2016-2018 гг.).
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (2018-2020 гг.).
Дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі (2020 - па цяперашні час).
Дасягненні:
Аўтар 131 навуковых прац, з якіх 1 манаграфія, 34 артыкулы ў навуковых часопісах (4 з іх за мяжой), сааўтар двух аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва, адной інструкцыі па ўжыванні, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя РБ, двух пасведчанняў на рацыяналізатарскія прапановы.
Кандыдат біялагічных навук (2014 г.). Дысертацыя выканана пад кіраўніцтвам прафесара Зінчука В.У. на тэму «Уклад монааксіду азоту і пероксінітрыту ў працэсы фарміравання кіслародзвязваючых уласцівасцяў крыві».
Павышэнне кваліфікацыі:
- 5-месячная навуковая стажыроўка ў лабараторыі эксперыментальнай фармакалогіі Медыцынскага каледжа Ягелонскага універсітэта, г. Кракаў, Рэспубліка Польшча (2004-2005 гг.);
- стажыроўка ў навуковай лабараторыі малекулярнай анкалогіі навуковага аддзела біялогіі пухліннага росту, Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр анкалогіі імя М. М. Пятрова, г. Санкт-Пецярбург, РФ (2017 г.);
- 3-месячны грант фонду Фулбрайта ў Мемарыяльным анкалагічным цэнтры імя Слоун-Кеттэрынга, Даследчы інстытут Слоун-Кеттэрынга, аддзяленне біялогіі развіцця, лабараторыя Марыі Джасин (2019 г.).
Кіраўнік навуковых прац студэнтаў.
Член Беларускага таварыства фізіёлагаў (з 2002 г.), Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (з 2015 года), Беларускага таварыства біяхімікаў і малекулярных біёлагаў (з 2016 г.).