Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры праводзіцца ў адпаведнасці з планам, зацверджаным на пасяджэнні кафедры і ўзгодненым з аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю ўніверсітэта.

Адказны за арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы - старшы выкладчык Чачкоў Алег Уладзіміравіч

Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы на кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя:

Выхаванне сацыяльна адаптаванай, рознабакова развітай і маральна сталай, высокапрафесійнай творчай асобы. Выхаванне ў студэнтаў пачуццяў патрыятызму, нацыянальнага гонару і беражлівых адносін да культурных і гістарычных каштоўнасцяў нашай краіны, фарміраванне здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Асноўныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, якая праводзіцца на кафедры:

  • Правядзенне інфармацыйна-выхаваўчых гадзін са студэнтамі
  • Куратарская дзейнасць са студэнтамі
  • Навукова-даследчая дзейнасць
  • Прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • Фарміраванне навыкаў прафесійнай дзейнасці:
  • Выступленні ў сродках масавай інфармацыі.
  • Удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах універсітэта.